Зюганаў заступіўся за Лукашэнку
«Чарговы „газавы канфлікт“ кіраўніцтва Расіі з Беларуссю перайшоў у стадыю
Падыход афіцыйнай Масквы да
Ён нагадвае «творцам цяперашняй палітыкі РФ», што Захад «старанна выстройвае ўздоўж межаў нашай краіны «жалезную заслону», «у якую ўжо ўцягнуты дзяржавы Прыбалтыкі, Малдова і Грузія і куды працягваюць уцягвацца іншыя былыя рэспублікі СССР».
«Беларусь у гэтых умовах застаецца адзіным надзейным саюзнікам нашай краіны на заходнім стратэгічным напрамку. Менавіта Беларусь забяспечвае абарону расійскіх межаў на тым шляху, на якім спрадвеку на Маскву ішлі заваёўнікі. Гэта асабліва важна сёння, калі ў выніку так званай ваеннай рэформы Узброеныя сілы Расіі практычна разбураны», — лічыць лідэр расійскіх камуністаў.
«Насуперак здароваму сэнсу расійскае кіраўніцтва робіць усё, каб канчаткова разбурыць дружалюбныя адносіны з гэтай рэспублікай, — заявіў Зюганаў. —
Толькі што правячая вярхушка РФ спісала Афганістану, які кантралюецца войскамі НАТО і з’яўляецца пад іх кіраўніцтвам асноўным пастаўшчыком гераіну ў Расію, рэшткі савецкага доўгу ў памеры 891 млн. долараў, а вось Беларусі некалькі тыдняў выкручвала рукі, патрабуючы выплаты 200 млн. долараў пры ўласным доўгу перад Мінскам у 260 млн. долараў. Як разумець такую „знешнюю палітыку“?»«Відавочна, што расійскія кіраўнікі ў сваёй антыбеларускай палітыцы кіруюцца класавымі інтарэсамі заходніх патрнёраў, якія люта ненавідзяць незалежную народную Беларусь і Лукашэнку, а таксама камерцыйнымі інтарэсамі расійскай алігархіі, якая імкнецца захапіць сучасныя прадпрыемствы Беларусі, асабліва ў нафтагазавай галіне», — мяркуе Зюганаў.
На мінулым тыдні лідэр КПРФ у ліку іншых дэпутатаў Дзярждумы выказаў шкадаванне ў сувязі з інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі беларускаму тэлебачанню, аднак пры гэтым ён думаў, што Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў Беларусі: «Што да прыёму Саакашвілі ў Беларусі — гэтае пытанне да беларускага боку, я магу выказаць толькі шкадаванне, што чалавека, у якога па локаць рукі ў крыві, прымаюць у братэрскай Беларусі, якую я вельмі люблю і паважаю».Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН