Рымашэўскі аб’едзе 26 гарадоў Беларусі
22.07.2010 17:49
—
Новости Политики
Прэтэндэнт на прэзідэнцтва ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі ў суботу, 24 ліпеня пачынае перадвыбарчы тур па Беларусі.
Рымашэўскі будзе сустракацца з актывам БХД, прадстаўнікамі цэркваў і грамадскіх арганізацый.
24 ліпеня Рымашэўскі будзе сустракацца з жыхарамі Віцебска, 25 ліпеня – Полацка, 26 ліпеня – Глыбокага і Мёраў, 27 ліпеня – Воршы і Коханава, 28 ліпеня – з жыхарамі Лепеля.
З 31 ліпеня Рымашэўскі пераедзе ў Гомельскую вобласць.
Падзяліцца навіной:
СГ
СГ