Лябедзька і Раманчук сустрэліся з Кудрыным і Чубайсам
Пра гэта ў сераду паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Анатоль Лябедзька:
«Сёньня раніцай разам з Яраславам Раманчуком і Аляксандрам Дабравольскім я вярнуўся з Масквы, дзе мы вырашылі ўсе арганізацыйныя пытаньні. Такім чынам, жнівеньская беларуска-расейская канфэрэнцыя стане традыцыйнай. Сёлета адметнасьць яе ў тым, што ў ёй хочуць удзельнічаць ня толькі апазыцыйныя палітыкі з Расеі, але і прадстаўнікі расейскай улады — заканадаўчай і выканаўчай.
Першая такая канфэрэнцыя прайшла ў жніўні 2009 году ў Менску.
Мы таксама пабылі на сьвяткаваньні 60-годзьдзя сустаршыні партыі «Правое дело» Леаніда Гозмана. Скарысталіся тым, што тут прысутнічалі такія вядомыя людзі, як, напрыклад, Аляксей Кудрын, Анатоль Чубайс ды іншыя. Кандыдат у прэзыдэнты ад нашай партыі Яраслаў Раманчук доўга размаўляў з міністрам фінансаў Расеі. І гэта была размова не пра Лукашэнку, а дыялёг двух спэцыялістаў у галіне эканомікі».