«Гавары праўду!» накручвае наведвальнасць сайта?
Інфармацыя пра сайт кампаніі з’яўляецца ў сетцы расійскай сістэмы begun.ru. У аб’явах на расійскай мове прапаноўваецца даведацца праўду пра беспрацоўе ў Мінску.
Выкарыстанне падобнай сістэмы амаль не дае новых наведнікаў. Па «кантэкставай рэкламе» вельмі мала хто пераходзіць. Але яна дазваляе істотна павялічыць статыстыку праглядаў старонак сайта. Прылада дзейнічае такім чынам, што кожнае з’яўленне загалоўка на сайце, дзе круціцца рэклама, залічваецца ў наведвальнасць сайта zapraudu.info, нават калі па спасылцы ніхто не пераходзіў.
Такая рэклама выкарыстоўваецца, каб накруціць наведвальнасць сайтаў на паперы. Для справаздачнасці — дадае мёртвыя душы ў рэйтынгавую статыстыку.
Расійскі сэрвіс «Бегун» займаецца размяшчэннем кантэкставай рэкламы ў інтэрнэце па ключавых словах на абсягах Расіі ды СНД. На беларускім рынку
Кантэкставай называецца рэклама ў інтэрнэце, змест якой залежыць ад паводзінаў або месцазнаходжання карыстальніка. Сёння гэта найбольш эфектыўны і выгадны рэкламны інструмент у інтэрнэце.
На момант здачы матэрыялу ў друк нам не ўдалося атрымаць каментары ў
Юльян Місюкевіч