Фюле нагадаў Лукашэнку пра правы чалавека
21.07.2010
—
Новости Политики

"Толькі паважаючы гэтыя фундамэнтальныя, усеагульныя каштоўнасьці, Беларусь зможа поўнасьцю скарыстацца патэнцыялам, які прапаноўвае ЭЗ як у рамках Эўрапейскай палітыкі добрасуседства ў цэлым, так і палітыкі Ўсходняга партнэрства ў прыватнасьці", - заявіў Фюле.
17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, камэнтуючы сустрэчу са Штэфанам Фюле, заявіў: "Дзякуй Богу, мы не закранулі ні пытаньняў палітыкі гэтай, ні дэмакратызацыі і г.д.". Лукашэнка тады паведаміў, што галоўнымі пытаньнямі перамоваў былі візавы рэжым ("чым нашы грамадзяне правініліся перад вамі?"), праграма "Ўсходняе партнэрства" і зона свабоднага гандлю ("Чаму вы блякуеце нашы тавары? Мы ж вашыя не блякуем").
Крынiца: БелаПАН