У Беларусі чакаюць спікера парламента Лівана

Источник материала:  
У Беларусі чакаюць спікера парламента ЛіванаСпікер парламента Лівана плануе ажыццявіць візіт у Беларусь. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі са старшынёй Палаты дэпутатаў Лівана Набіхам Беры, якая прайшла 20 ліпеня падчас мерапрыемстваў 3-й Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, з ліванскага боку былі агучаны запэўніванні ў тым, што такі візіт адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні. Бакі абмеркавалі пытанні ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязей, у прыватнасці прыцягнення ліванскіх інвестыцый у Беларусь.
Крынiца: Народная Воля
←Павел Северинец: Лукашенко эксплуатирует некую счастливую дату

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика