Дэпутаты збяруцца 7 верасня
Жаданьне правесьці пазачарговую сэсію дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выказалі ў апошні дзень веснавой сэсіі — 30 чэрвеня. Паколькі самі яны ня могуць прызначыць пазачарговую сэсію, то вымушаныя былі зьвярнуцца па дазвол да кіраўніка дзяржавы.
У парадку дня пазачарговай сэсіі пяць пунктаў. Чатыры зь іх тычацца фінансаў, а пяты сфармуляваны так: «Іншыя пытаньні пры неабходнасьці».
Гэты пункт і дае аналітыкам падставу меркаваць, што падчас менавіта гэтай сэсіі будзе прызначана і дата чарговых прэзыдэнцкіх выбараў.Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у размове са «Свабодай» сказаў, што ніякіх навінаў пра тэрмін правядзеньня выбараў няма.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына цяпер знаходзіцца ў адпачынку. Паводле словаў яе блізкіх, яна знаходзіцца ў расейскім Калінінградзе, дзе ў свой час вучылася на юрыдычным факультэце тамтэйшага ўнівэрсытэту.
Радыё Свабода