"Беларусь здолела захаваць макраэканамічную стабільнасць, давер людзей і спакой у грамадстве"
20.07.2010
—
Новости Политики

Паводле звестак упраўлення інфармацыі сакратарыята Савета Рэспублікі, Рубінаў зазначыў, што ў 2009 годзе па выніках згаданага рэйтынгу Беларусь узнялася з 82-га на 58-е месца. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ўсе краіны адчулі на сабе наступствы глабальнага фінансавага і эканамічнага крызісу.
"Беларусь таксама не змагла пазбегнуць адмоўнай дынамікі вытворчасці, аднак здолела захаваць макраэканамічную стабільнасць, давер людзей і спакой у грамадстве", — заявіў Рубінаў. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што парламентарыямі быў прыняты шэраг законаў, скіраваных на лібералізацыю ўмоў гаспадарання, стымуляванне прадпрымальніцтва і дзяржпадтрымку насельніцтва.
Спікер назваў важнай умовай захавання стабільнасці ў грамадстве дыялог улады з грамадзянамі. У якасці прыкладу эфектыўнай формы працы членаў верхняй палаты з насельніцтвам ён адзначыў асабісты прыём грамадзян і разгляд іх зваротаў.
Рубінаў таксама адзначыў важнасць канструктыўнага супрацоўніцтва парламентаў усіх краін і асаблівую місію ААН у яго развіцці. Сярод апошніх ініцыятыў Беларусі ў ААН палітык назваў фарміраванне глабальнага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі, павышэнне даступнасці тэхналогій выкарыстання новых і аднаўляных крыніцаў энергіі і інш.
Крынiца: Народная Воля