Невядомыя прыкруцілі чужы нумар да машыны Алеся Міхалевіча

Источник материала:  
19.07.2010 17:16 — Новости Политики
Палітык заўважыў чужы нумар на сваёй машыне ў нядзелю, 18 ліпеня. Як паведаміў Міхалевіч у каментары Еўрарадыё, невядомыя памянялі толькі задні нумар, не крануўшы пярэдні.

Алесь Міхалевіч: «Пярэдні нумарны знак застаўся з маім нумарам, а ззаду быў прымацаваны зусім іншы нумарны знак, выдадзены ў Мінску. Давялося цэлую гадзіну правесці ў раённым аддзеле міліцыі, напісаць заяву пра тое, што хтосьці замяніў нумарны знак, і здаць яго ў дзяржаўную аўтаінспекцыю».

Па словах Міхалевіча, яму не ўдалося даведацца, каму ж належаў чужы нумар — акурат у гэты час у міліцыянтаў «завісла» камп’ютарная база даных па аўтамабільных нумарах.

Міхалевіч не бачыць палітычных матываў у замене знаку і мяркуе, што стаў ахвярай дзіцячага свавольства.
Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Некляев пошел по стопам Козулина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика