Някляева не

Источник материала:  
17.07.2010 15:33 — Новости Политики
Лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавару праўду" Уладзімер Някляеў быў затрыманы сёньня зранку каля Жодзіна. Ён накіроўваўся на з’езд воінаў-афганцаў.

На ўездзе ў Жодзіна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўто, на якім ехаў Някляеў з паплечнікамі, і настойліва папрасілі праехаць на агляд машыны ў Жодзінскі ГАУС. Там супрацоўнікі ДАІ Дзьмітрый Дрозд і Аляксандар Бука патлумачылі, што аўтамабіль, на якім ехаў паэт, падобны на той, што знадзіцца ў вышуку. Машына патрабуе агляду, а пасажыры мусяць быць апытанымі.

Супрацоўнікі ДАІ цягам гадзіны аглядалі машыну і рабілі апісаньне рэчаў, якія знаходзіліся ў машыне. На просьбы кіроўцы зрабіць тэрміновы запыт у Кіраўніцтва ўнутраных справаў Мінаблвыканкаму, дзе ў аддзеле крыміналістыкі 9 ліпеня зрабілі такую ж экпертызу таго самага аўтамабіля, міліцыянты не адрэагавалі.

А 14.00, пасля 3-гадзіннага ўтрымання ў Жодзінскім ГАУС Уладзімір Някляеў разам з паплечнікамі быў адпушчаны.

Падзяліцца навіной: 
Радыё “Свабода”

←Проект по развитию мясного животноводства в пойменных лугах Припятского Полесья необходимо активизировать.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика