Лукашэнка: Мытны саюз для Расіі — своеасаблівая гульня
17.07.2010
—
Новости Политики
![Лукашэнка: Мытны саюз для Расіі — своеасаблівая гульня](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1279345142175894.jpg)
«Я ўсё больш пераконваюся, што Расія будуе сваю палітыку, каб запужаць не толькі бліжэйшых сваіх партнёраў, але і далёкіх. Маўляў, мы вам тут пакажам. Вы ведаеце, свет змяніўся — сёння ніхто нікому не «пакажа», — сказаў беларускі лідэр.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, Мытны саюз для Расіі, відаць, своеасаблівая вялікая гульня.
«Расія ў гэтым Мытным саюзе пакуль толькі набывае. Мы нічога не набываем, але і не страчваем, таксама як і Казахстан. Вось на гэтым этапе мы яшчэ нічога не страчваем. А ўжо далей пойдуць перагаворы па роўным доступе да трубаправоднага транспарту. Гэта значыць ужо Казахстан павінен атрымаць права транспартаваць па расійскіх шляхах свае тавары ў Беларусь і наадварот. Вось тады і паглядзім, ці згодзіцца Расія ўпусціць казахстанскую нафту і прыродны газ у свае трубы, каб была канкурэнцыя на рынку. Вось тады і ўбачым, патрэбны ёй сапраўды Мытны саюз ці не. Час пакажа, хто чаго варты ў гэтым жыцці», — рэзюмаваў прэзідэнт.
Крынiца: БЕЛТА