Апазыцыя зьвернецца ў ААН і Генпракуратуру Беларусі

Источник материала:  
Апазыцыя зьвернецца ў ААН і Генпракуратуру БеларусіКандыдаты на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і Рыгор Кастусёў, а таксама палітыкі Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч і Сяргей Калякін патрабуюць міжнароднага расьсьледаваньня справы зьніклых.Яны таксама плянуюць падаць у Менгарвыканкам заяўку на шэсьце і мітынг у Дзень салідарнасьці 16 жніўня.

На сустрэчы з журналістамі палітыкі заявілі, што будуць зьвяртацца ў ААН, каб там паспрыялі расьсьледаваньню спраў зьніклых.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі таксама паведамілі, што напішуць ліст у Генэральную пракуратуру, каб тая прыцягнула да адказнасьці альбо журналістаў НТВ за фільм "Хросны Бацька, альбо — Аляксандра Лукашэнку, калі факты, пададзеныя ў фільме, выявяцца праўдзівымі.
Крынiца: Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода
←Андрея Кима оштрафовали на 17,5 тысячи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика