НТВ пакажа «Хроснага бацьку — 2»
16.07.2010
—
Новости Политики
Паводле тэлепраграмы на сайце НТВ, фільм мае выйсці ў эфір у пятніцу, 16 ліпеня, а 18.30 паводле мінскага часу. У анонсе фільм рэкламуюць так: «Што яшчэ вы хацелі ведаць пра Лукашэнку, але саромеліся спытаць?!»Першы фільм «Хросны бацька» выйшаў у эфір НТВ 4 ліпеня. У фільме імя Аляксандра Лукашэнкі звязанае са знікненнямі ягоных палітычных спаборнікаў у Беларусі, а таксама выказана шмат іншай крытыкі адносна кіраўніка Беларусі. У Беларусі яго перакрылі, але не менш за 100 тысяч чалавек пабачылі яго на незалежных сайтах і ў Ю-Тубе.
Кадр з «Хроснага бацькі — 1».
Крынiца: Радыё «Свабода»