Жырыноўскі: Лукашэнка выбары не выйграе

Источник материала:  
16.07.2010 01:30 — Новости Политики

У 00:35 маскоўскага часу 16 ліпеня ў эфіры тэлеканалу «Россия 24» віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня Міхаіла Саакашвілі ў эфіры беларускага тэлебачаньня.

У.Жырыноўскі сказаў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка фактам паказу па беларускім тэлебачаньні вялікага інтэрвію з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі помсьціць Расеі за паказ па НТВ фільму «Хросны бацька». Паводле Жырыноўскага, у «Хросным бацьку» пра Лукашэнку «расказалі праўду». Жырыноўскі таксама назваў беларускага кіраўніка няўдзячным, бо ён узначальвае адну з частак сумеснай cаюзнай дзяржавы, а Расея яго шмат гадоў падтрымлівала.

Віцэ-сьпікер Расейскай Дзяржаўнай Думы заявіў у гэтай сувязі, што ў Аляксандра Лукашэнкі агонія, і што ў 2011 годзе Лукашэнка выбары ня выйграе і яму давядзецца сысьці з палітычнай сцэны.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

←Саакашвили: Беларусь всегда нас поддерживала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика