Рэакцыя Адміністрацыі прэзідэнта на ліст Аўтуховіча
У Адміністрацыі прэзідэнта адбылася сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў
Тыдзень таму ў друку з’явіўся ліст палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Сам ветэран вайны ў Аўганістане, Аўтуховіч апелюе да іншых «афганцаў»:
«У «дзяржаўнай машыны» ўсё…пабудавана на страху. Але ў маім выпадку яны не ўлічылі тую акалічнасць, што я гатовы ісці да канца. Што мне не страшная смерць, што значна страшней жыць ў ілжы, — і тут мяне зразумее кожны «афганец».
Так, такія нашы прынцыпы — ветэранаў вайны ў Афганістане. Што мы там перажылі, не дай Бог нікому перажыць ў мірны час. Мы зарабілі сабе аўтарытэт у народа як воіны, байцы, і мы пакуль не зрабілі памылак, за якія нас
Сяргей Мікулевіч