Сёння на БТ — інтэрв’ю з Саакашвілі

Источник материала:  
15.07.2010 09:59 — Новости Политики
15 ліпеня ў вячэрнім эфіры Першага канала выйдзе праграма «Актуальнае інтэрв’ю» з Міхаілам Саакашвілі.

Прэзідэнт Грузіі даў эксклюзіўнае інтэрв’ю спецыяльным карэспандэнту Агенцтва тэленавін Дзянісу Курьяну. Саакашвілі адказаў на пытанні: «Ці можна прымірыць Тбілісі і Маскву? Калі Грузія ўступіць у Еўразвяз? У якой ежы адмаўляе сабе прэзідэнт Грузіі, і на што крыўдзяцца яго сваякі?» і іншыя, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, некалькі дзён таму ў грузінскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што прэзідэнт Грузіі ў Крыме сустракаўся з кіраўніком Беларусі. На сустрэчы А.Лукашэнка і М.Саакашвілі абмеркавалі двухбаковыя палітычныя і эканамічныя адносіны.

У афіцыйных каментарах Тбілісі падкрэслівалася, што, пасля прарыву ў дыпламатычных адносінах з Захадам, пачынаецца новы этап у адносінах з краінамі СНД, якія адчуваюць ціск з боку Расіі.

Афіцыйнай інфармацыі пра сустрэчу па беларускіх каналах не было. Магчыма, нешта скажа пра яе сам Саакашвілі ў эфіры Першага нацыянальнага каналу. «Актуальнае інтэрв’ю» пачынаецца, а 21.30.
Падзяліцца навіной: 
СМ

←Запрещенный Bynet проявится в сентябре

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика