Па выніках першага этапу праверкі працы органаў улады кіраўніку Беларусі зробленыя кадравыя прапановы

Источник материала:  
14.07.2010 11:25 — Новости Политики

Па выніках першага этапу маштабнага маніторынгу працы органаў улады на разгляд кіраўніку Беларусі зробленыя канкрэтныя кадравыя і арганізацыйныя прапановы. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, які сёння правёў гарачую тэлефонную лінію ў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

«Мы старанна прааналізавалі вынікі першага этапу праверкі са зваротамі і заявамі грамадзянаў. Матэрыял вельмі шырокі і пазнавальны, і ўся наша наступная праца будзе будавацца на аналізе папярэдніх этапаў маніторынгу», — сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта падкрэсліў, што на другім этапе

«свядома пашыраныя маштабы праверкі са зваротамі грамадзян як у геаграфічным плане, так і ў плане павышэння яе ўзроўню».

«Мы зыходзім з наступнага: у краіне створаная і даволі эфектыўна функцыянуе сістэма працы са зваротамі грамадзян. Але, на жаль, атрымліваецца так, што многія кіраўнікі, з тых ці іншых прычын, прывыклі, што на першым плане знаходзяцца вытворчыя праблемы. А праблемы канкрэтнага чалавека адсоўваюцца на другі, а то і на трэці план. З майго пункту гледжання, гэта збольшага суб’ектыўная прычына. Казаць аб тым, што ў краіне адсутнічае сістэма працы са зваротамі грамадзян, было б абсалютна неправамерна, — сказаў Уладзімір Макей. — Сістэма створаная, яна функцыянуе дастаткова эфектыўна. Але праз, можа быць, абыякавасць, кансерватызм асобных чыноўнікаў на месцах гэтая праца з чалавекам адсоўваецца на другі план».

«Менавіта таму прэзідэнт прыняў адпаведнае рашэнне аб тым, каб прымусіць чыноўнікаў павярнуцца тварам да людзей, прычым не на словах, а на справе», — сказаў Уладзімір Макей.

Па яго словах, кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выніках першага этапу праверкі.

«Мы ўнеслі на разгляд прэзідэнта канкрэтныя прапановы, у тым ліку кадравыя і арганізацыйныя. Калі ён іх падтрымае, то шэраг чыноўнікаў заплаціць сваімі пасадамі», — дадаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта.

Ён таксама адзначыў, што дадзеныя праверкі — «гэта не нейкі кавалерыйскі наскок, а сістэмная праца. Яна не скончыцца ні другім, ні трэцім этапам, будзе праводзіцца сістэмна, і, калі спатрэбіцца, адміністрацыя прэзідэнта будзе на самым высокім узроўні праводзіць такія мерапрыемствы. Да таго часу, пакуль мы не навядзем парадак у гэтай сферы і не прымусім канкрэтнага чыноўніка, кіраўніка на месцах павярнуцца тварам да чалавека», — адзначыў Уладзімір Макей.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

←Вашингтон призвал белорусские власти внести изменения в законодательство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика