Раманчук праставіў Лябедзьку скрынку піва
14.07.2010 12:11
—
Новости Политики
Перад пачаткам чэмпіянату свету па футболе палітыкі пайшлі ў заклад аб пераможцы турніру.
«Я з’яўляюся даўнім фанатам футболу. З 1974 года не прапусціў ніводнага сусветнага першынства. Самі гуляем у футбол штодзень разам з Анатолем, — кажа Я.Раманчук. —
Я паставіў на Галандыю, Лябедзька — на Іспанію.Увогуле, мой прагноз быў Галандыя — Бразілія, а Анатоль ставіў на Іспанія — Аргенціна. Лацінаамерыканцы да фіналу не дайшлі, а вось еўрапейскія каманды там якраз і сышліся».
«У выніку іспанцы аказаліся мацней.
Лябедзька меў права выбару, учора былі ў Літве, дык я праставіў яму скрыню піва Švyturys. Паколькі я не ўжываю алкаголь, то Лябедзька абяцаў мне ў выпадку перамогі скрыню квасу», — смяецца Я.Раманчук.Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец
Зміцер Панкавец