Расія можа сарваць транзіт венесуэльскай нафты праз тэрыторыю Украіны ў Беларусь

Источник материала:  
12.07.2010 15:22 — Новости Политики
Расія можа сарваць транзіт венесуэльскай нафты праз тэрыторыю Украіны ў Беларусь, пішуць «Эканамічныя весткі» (Кіеў). Падставай для такой здагадкі стаў той факт, што Мінску і Кіеву пакуль не ўдаецца ўзгадніць нюансы транзітных дамоўленасцяў.

Як паведамлялася раней, у канцы мінулага тыдня Беларусь і Украіна планавалі падпісаць міжурадавае пагадненне аб транзіце венесуэльскай нафты праз Украіну ў Беларусь. «Падпісанне пагаднення будзе спрыяць рэалізацыі агульных інтарэсаў дзвюх дзяржаў па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў нафтавай галіне», — адзначалася ў прэс-рэлізепрэс-службы Мінпалэнерга Украіны 8 ліпеня.

Аднак 9 ліпеня ўкраінскае ведамства паведаміла, што дакументы ўсё яшчэ знаходзяцца ў працы і перамовы па праекце пагаднення вырашана працягнуць.

На думку экспертаў «Эканамічных вестак», адной з прычын такога рашэння можа быць неабходнасць улічыць пазіцыю трэцяга боку — Расіі.

«Выкарыстанне нафтаправода Адэса — Броды для ажыццяўлення паставак венесуэльскай нафты ў Беларусь тэхнічна магчымае, аднак для рэалізацыі такога варыянту неабходная палітычная воля як з украінскага боку, так і з боку іншых удзельнікаў праекта»,

 — цытуе выданне прэзідэнта Кіеўскага міжнароднага энергаклуба Аляксандра Тадзійчука. Гаворка ў дадзеным выпадку ідзе аб Расіі, удакладніў ён.

У цяперашні час нафтаправод Адэса — Броды задзейнічаны расійскай кампаніяй «Транснафта» ў рэверсным рэжыме. Аналітыкі не выключаюць, што

Расія можа запрацівіцца яго запуску ў аверсным накірунку па палітычных меркаваннях. А ўлічваючы тое, што адносіны Украіны з Расіяй пачалі наладжвацца, можна выказаць здагадку, што Кіеў наўрад ці захоча іх псаваць.

У Мінпалэнерга Украіны запэўніваюць, што ключавыя пытанні аб умовах транзіту венесуэльскай нафты Беларусь і Украіна «практычна ўзгаднілі». «Засталіся нязначныя нюансы», — паведаміла «Эканамічным весткам» крыніца ў паліўным ведамстве.

Нагадаем, што да канца гэтага года Беларусь плануе закупіць у Венесуэлы 4 млн. тон нафты, а ў 2011 годзе — 10 млн. тон.

Мінпалэнерга Украіны неаднаразова заяўляла, што Украіна мае тэхнічныя магчымасці для прыёму нафты ў чарнаморскіх партах і далейшай яе транспарціроўкі на беларускую тэрыторыю па нафтаправодзе Адэса — Броды, але пры ўмове, што штогадовы аб’ём імпартаванай нафты дасягне 10 млн. тон і пастаўкі будуць ажыццяўляцца на сталай аснове. Як тлумачаць у Кіеве, менавіта такі аб’ём транзіту дазволіць забяспечыць рэнтабельную працу нафтаправода ў аверсным рэжыме.

Што тычыцца выгод Беларусі, то, па разліках ўкраінскіх экспертаў, задзейнічанне нафтаправода Адэса — Броды ў аверсным рэжыме скароціць выдаткі на транспарціроўку нафты на Мазырскі НПЗ амаль удвая.

Экспартаваць: 
БелаПАН

←В отношении активистки неофициального Союза поляков в Беларуси Тересы Соболь прекращено уголовное де

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика