Гомельскія дэмсілы заклікаюць да адзінага кандыдата
10.07.2010
—
Новости Политики

«Ад таго, наколькі моцнай і згуртаванай будзе беларуская апазыцыя, залежыць вельмі многае. І вось у той час, калі ўсё прыкметней становіцца „крызіс вярхоў“, ня меншы крызіс напаткаў „вярхі“ дэмакратычных сілаў», — адзначаецца ў звароце.
Паводле Глушакова і Каардынацыйнай рады АДС Гомельскай вобласьці, неабходна тэрмінова пераадолець сытуацыю раздробленасьці ў дэмакратычным лягеры. Аўтары звароту спадзяюцца, што лідэры апазыцыі змогуць выпрацаваць мэханізм вызначэньня адзінага кандыдата.
Крынiца: БелаПАН