Зачыстка перад «Славянскім базарам»: у Віцебску затрыманыя браты Каваленкі

Источник материала:  
09.07.2010 12:27 — Новости Политики

Вечарам 8 ліпеня ў Віцебску быў затрыманы актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка.

Як паведаміла яго маці Лідзія Каваленка,

Сяргея затрымалі каля 21.00 побач з іх домам супрацоўнікі міліцыі.

Паводле слоў жанчыны, якая пры гэтым прысутнічала, міліцыянеры нічога не растлумачылі. Лідзія Каваленка не выключае, што яе сына могуць абвінаваціць у тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Дзе зараз знаходзіцца Сяргей, пакуль невядома. Маці імкнецца высветліць месцазнаходжанне сына і мяркуе, што, хутчэй за ўсё, яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Жанчына таксама паведаміла, што

сёння, 9 ліпеня, адбудзецца суд над другім яе сынам, Віталем Каваленкам.

Яго абвінавачваюць у тым, што ён нецэнзурна выказваўся на адрас супрацоўніка міліцыі.

Такім чынам, лічыць Лідзія Каваленка, улады хочуць ізаляваць яе сыноў ад грамадства на час правядзення у Віцебску фестывалю «Славянскі базар», які адкрываецца сёння ўвечары.

Сяргей Каваленка з пачатку 2010 года неаднаразова затрымліваўся міліцыяй за арганізацыю розных акцый. У маі суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі умоўна за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска 7 студзеня. Гэты ўчынак быў кваліфікаваны ўладамі як «наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць яўную непавагу да грамадства».


Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←Для развития отношений с ЕС в Беларуси должны быть свободные выборы и свобода мнения, заявил Штефан Фюле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика