БелТА пачала пісаць пра культ асобы Пуціна
8 ліпеня на сайце БелТА з’явіўся артыкул пад загалоўкам «З кожным годам усё больш расійцаў бачаць у Расіі прыкметы культу асобы Уладзіміра Пуціна». Прыводзім яго поўны тэкст:
З кожным годам усё больш расійцаў бачаць у Расіі прыкметы культу асобы Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша «Газета. Ru» са спасылкай на сацапытанне
Паводле апытання, 27% расійцаў лічаць, што «ўсе прыкметы культу асобы Пуціна ў наяўнасці». Яшчэ 28% мяркуюць, што культу асобы пакуль няма, але «перадумоваў для яго ўсё больш і больш». Траціна рэспандэнтаў (33%) лічыць, што «ніякіх прыкметаў такога культу няма». Нарэшце, не змаглі адказаць 12%.
Сацыёлагі адзначаюць, што для большасці расійцаў культ асобы перастаў быць страшным і негатыўным. Яшчэ чатыры гады таму культ асобы Пуціна заўважалі толькі 10%. «Рост сапраўды ўражлівы», — прызнае кіраўнік аддзелу
Мяркуючы па дадзеных сацапытання, культ асобы з кожным годам бачыць усё больш і больш людзей. У сакавіку 2006 «усе яго прыкметы былі ў наяўнасці» для 10%, у кастрычніку 2007 — ужо для 22%, яшчэ праз два гады — для 23%, а яшчэ праз менш чым год гэты паказчык вырас да 27%. Колькасць расійцаў, якія не бачаць ніякіх прыкмет культу асобы, знізілася з 57% да 33%.
«Справа ў тым, што само паняцце культу асобы больш не з’яўляецца такім негатыўным, як было пасля выкрыцця Сталіна. Цяпер гэта хутчэй пазітыўная ацэнка людзей, якія не бачаць нічога страшнага ў кульце асобы», — сказаў Барыс Дубін.
Як патлумачыў сацыёлаг, «за гады кіравання Пуціна склалася такая большасць расійскага насельніцтва, якое ў цэлым ухваляе існы парадак і ўпэўненае, што менавіта Пуцін з’яўляецца гарантам парадку і стабільнасці». У асноўным гэта людзі з адносным дастаткам, сярэдняга ўзросту, якія захоўваюць актыўнасць, у тым ліку палітычную, якія жывуць у сярэдніх і малых гарадах. Менавіта гэтая група людзей лічыць, што канцэнтрацыя ўсёй улады ў руках Пуціна і культ яго асобы карысныя для Расіі.
Сапраўды, больш за палову расійцаў (52%) лічаць, што Расіі «ідзе на карысць» тое, што ў руках Уладзіміра Пуціна сканцэнтраваная практычна ўся ўлада ў краіне. Толькі 22% думаюць, што абсалютная ўлада прэм’ера «нічога добрага Расіі не абяцае».Амаль 80% расійцаў лічыць, што Расіі патрэбны кіраўнік — «моцная рука».
44% расійцаў лічаць, што «моцная рука» патрэбная Расіі «пастаянна», а яшчэ 33% мяркуюць, што «бываюць такія сітуацыі (напрыклад, цяпер), калі трэба засяродзіць усю ўладу ў адных руках». Супраць таго, каб аддаць усю ўладу аднаму чалавеку, выступае толькі 18%. «Гэта таксама тэндэнцыя
Супрацьстаяць культу асобы па ідэі павінная палітычная апазіцыя. Аднак толькі 11% расійцаў лічаць, што ў Расіі «дакладна» ёсць апазіцыя. Яшчэ 38% думае, што яна «хутчэй ёсць, чым няма».
Сумняюцца ў існаванні апазіцыі яшчэ 30%, а 8% упэўненыя, што яе няма. Гэта не дзіўна, бо 68% расійцаў у ходзе апытання ўпершыню пачулі пра галоўную акцыю апазіцыі апошняга году —
Добра знаёмыя з сутнасцю акцыі і ведаюць, што такія акцыі забараняюцца ўладамі і разганяюцца міліцыяй, толькі 3%. Магчыма, таму цалкам супраць акцыі выступаюць толькі 4%, а хутчэй супраць — 11%. Пры гэтым больш за дзве траціны лічыць, што апазіцыя патрэбная (23% — «дакладна так»; 44% — «хутчэй так»).
Хартыя'97