Лідэраў Саюза палякаў затрымалі па дарозе на сустрэчу з еўракамісарам
09.07.2010 09:55
—
Новости Политики
8 ліпеня ў другой палове дня ў Слоніме былі затрыманыя старшыня неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Арэхва і старшыня Галоўнай рады СПБ Андрэй Пачобут.
Як патлумачылі ў Слонімскім РАУС, яны былі затрыманыя ў рамках аперацыі «Арсенал» па падазрэнні ў тым, што ў іх машыне можа знаходзіцца зброя. У сувязі з гэтымі «падазрэннямі» міліцыя звярнулася за ордэрам да пракурора.
Лідэры Саюза палякаў накіроўваліся ў Мінск на сустрэчу з еўракамісарам Штефаном Фюле, якая павінна была адбыцца ў сталіцы ў 19.00.
belaruspartisan.org