Лукашэнка: Як у свой час Чэхія ўзяла курс на незалежнасць, так і мы будзем дзейнічаць
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Штэфану Фюле за тое, што ён асабіста прыехаў у Беларусь. «Думаю, што пры ўсёй вашай перакананасці і прадузятасці вельмі карысна, што вы ўбачыце краіну на свае вочы. Для мяне вельмі важна, каб вы на свае вочы ўбачылі ўсе тыя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі», — сказаў ён.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, праблемы ў адносінах з ЕС вядомы. «І нават публічна магу сказаць, што,
у адрозненне ад многіх дзяржаўных службоўцаў, я не маю ніякіх надзей. Я выдатна ведаю: вы будзеце чакаць, не ведаю толькі чаму, вы будзеце глядзець, чым завершацца прэзідэнцкія выбары. Я спрабую зразумець Еўрапейскі Саюз, амерыканцаў, а цяпер ужо і расейцаў у сувязі з гэтым. З аднаго боку, гэта правільна, аб’ектыўна: і вы, і іншыя хочуць ведаць, з кім жа маюць справу ў перспектыве, хто будзе прэзідэнтам у Беларусі, — сказаў ён. — З другога боку, я хацеў бы вас проста засцерагчы ад залішніх спадзяванняў і чаканняў: Беларусь будзе рухацца сваім шляхам, чаго б нам гэта ні каштавала.Як у свой час ваша родная краіна [Чэхія] узяла шлях на незалежнасць, шукала сяброў, якія забяспечаць ёй гэту незалежнасць і дапамогуць, гэтак жа і мы будзем дзейнічаць, забяспечваючы сваю незалежнасць. Я хачу, каб вы разумелі, што мы не ўпадзём, мы на каленях ні перад кім поўзаць не будзем — ні перад вамі, ні перад Расіяй, ні перад Амерыкай».
Беларускі лідэр заклікаў адмовіцца ад двайных стандартаў у адносінах і сканцэнтравацца на галоўных узаемавыгадных пытаннях. «Гэта наш суверэнітэт і бяспека, гэта незалежнасць нашай Беларусі, — адзначыў ён. — І мы ў імя захавання гэтай незалежнасці зробім усё. Мы не будзем бегаць па Еўропе, па Амерыцы, у Расіі, браць у вас грошы, іграць на расійскай скрыпцы і наадварот, як гэта робяць так званыя вельмі любімыя некаторымі палітыкамі ў Еўропе нашы апазіцыянеры, — мы гэтага рабіць не будзем».
Паводле БЕЛТА