У Беларусь прыехаў еўракамісар Штэфан Фюле
08.07.2010 10:33
—
Новости Политики
8–9 ліпеня камісар па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле наведвае Мінск.
Падчас візіту запланаваныя сустрэчы з вышэйшымі афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці,
«У Беларусі і Еўрапейскага саюза шмат агульнага — значна больш, чым наяўнасць нашай агульнай мяжы, — заявіў камісар Фюле напярэдадні свайго візіту. — Нашы культурныя і эканамічныя сувязі развіваюцца на працягу многіх стагоддзяў. Цяпер у нас ёсць пышная магчымасць умацаваць і пашырыць гэтыя сувязі, і я спадзяюся, што беларускія ўлады скарыстаюцца гэтай магчымасцю «.
БЕЛТА