Восенню міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведае Чэхію

Источник материала:  
Восенню  міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведае ЧэхіюВосенню чакаецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Чэхію. Пра гэта паведаміў пасол Чэхіі ў Беларусі Йіржы Карас 7 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пасол адзначыў, што запрашэнне Мартынаў ужо атрымаў. "Ён павінен быў наведаць Чэхію яшчэ два месяцы таму, але візіт не адбыўся, бо ў  той час там быў прэзідэнт ЗША", — сказаў Карас, паведамляе БелаПАН.

Закранаючы беларуска-чэшскія адносіны, дыпламат адзначыў, што новы чэшскі ўрад будзе "рухацца ў выбраным напрамку". "У нас будзе ранейшы міністр замежных спраў Карэл Шварцэнберг, думаю, што наўрад ці многае ў адносінах зменіцца. Наша зацікаўленасць ў добрых адносінах з Беларуссю захоўваецца",  — сказаў дыпламат.

Крынiца: Народная Воля

←Сегодня Президент Беларуси принял с докладом губернаторов Брестской и Гомельской областей Константина Сумара и Александра Якобсона.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика