БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька» з дапамогай смецця і кала
06.07.2010 13:11
—
Новости Политики
Як паведаміў сайт БРСМ, сёння ў Мінску каля ўваходу на Камарўскі рынак адбудзецца перфоманс «ОСТРОЖНО! ВОНЯЕТ КАнаЛ НТВ!» Слова «кал» вылучаецца на фоне слова «канал».

Фота Алеся Пілецкага.

Фота Алеся Пілецкага.
Сёння з самай раніцы на праспекце Скарыны ў Мінску актывісты БРСМ размясцілі на смеццевых баках прыпынкаў налепкі «Спецыяльна для НТВ!».
У час перфоманса на Камароўцы актывісты пакажуць кватэру аматаркі паглядзець тэлевізар. Яна размесціцца прама на пляцоўцы ля ўваходу на Камароўку.
Кожнаму ахвотнаму раздадуць асвяжальнікі паветра і туалетную паперу.