Расійскі дзяржаўны канал: Апошні дыктатар Еўропы
Сайт Inosmi.ru прыводзіць відэа стэнаграмы сюжэту, які выйшаў на тэлеканале «Russia Today» пад назвай «Апошні дыктатар Еўропы»:
На радзіме яго называюць «бацькам» — аднак за мяжой Аляксандр Лукашэнка вядомы як апошні еўрапейскі дыктатар.
Да апошняга часу адносіны паміж Масквой і Мінскам былі сяброўскімі. Аднак складаецца ўражанне, што ў галаве Лукашэнкі нешта пераклініла… І цяпер яго былыя саюзнікі — нумар адзін у спісе яго галоўных ворагаў.
Калі энергетычны гігант «Газпром» падняў пытанне аб тым, што Беларусь не плаціць у час за газ, краіна ў адплату паабяцала перакрыць транзітны трубаправод, які дастаўляе газ у еўрапейскія краіны…
Лукашэнка імкліва ператварыў чыста фінансавы канфлікт у канфлікт палітычны.
АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА: Мэта канфлікту відавочная: абмежаваць лідэрства Беларусі, змусіўшы яе пайсці на саступкі, якія супярэчаць нацыянальным інтарэсам суверэннай дзяржавы, і прысвоіць сабе прыбытковыя часткі беларускай уласнасці.
Гэта ўрывак ліста Лукашэнкі да беларускіх бізнэсоўцаў, які быў напісаны ПАСЛЯ таго як «Газпром» пайшоў на саступкі Беларусі,пагадзіўшыся заплаціць значна большую суму за транспартоўку расійскага газу ў Еўропу.
Падобныя дзеянні не здзівілі тых, хто знаёмы з тактыкай Лукашэнкі.
АНДРЭЙ САННІКАЎ, апазіцыйны лідэр Беларусі: Лукашэнка прывык гуляць у брудныя гульні, ён ніколі не выконвае сваіх абяцанняў — як Усходу, так і Захаду, і яму ўжо даўно ўсё сыходзіць з рук. Нічога новага ён не зрабіў. Ён проста не выконвае сваіх абавязкаў. Паглядзіце беларускае тэлебачанне — там на поўную моц ідзе антырасійская інфармацыйная вайна, Расію вінавацяць ва ўсім, што ідзе не так. З улікам адносін нашых краін такія вайны весці проста непрымальна.
Адыёзны Лукашэнка трымае краіну ў жалезным кулаку.
Знішчыўшы апазіцыю ўнутры краіны, ён у кастрычніку 2004 змяніў канстытуцыю і цяпер можа заставацца ля ўлады неабмежаваную колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.
Вясной 2006 пасля некалькіх месяцаў мітынгаў на вуліцы Мінска выйшла некалькі тысяч пратэстоўцаў.
Лукашэнка паслаў спецыяльныя сілы, якія зрабілі сваю працу — жорстка задушылі пратэсты.
Падобныя нахабныя дзеянні не маглі не нашкодзіць яго рэпутацыі.
У 2008 адзін з галоўных у свеце экспертаў па палітычным піяры Цімаці Бэл быў наняты для паляпшэння іміджу краіны, а заадно і прэзідэнта.
Аднак пакуль застаецца незразумелым, ці з’яўляецца нядаўняя змена замежнапалітычнага курсу Лукашэнкі проста
МІКАЛАЙ Барабанаў, МГІМО: У апошнія гады становішча Лукашэнкі пахіснулася праз эканамічны крызіс. У выніку Беларусь не здольная ажыццяўляць поўнамаштабную сацыяльную палітыку, так што Лукашэнка пачаў гульню падвойных стандартаў — фліртуе з Захадам, размарозіў адносіны з ЕС… і ў той жа час стаў больш агрэсіўны ў адносінах з Расіяй.
Лукашэнка спадзяваўся на Расію на працягу апошніх 16 гадоў — з тых часоў як стаў першым — і пакуль адзіным — прэзідэнтам краіны.
Паказное адмаўленне найбліжэйшага суседа сваёй краіны — і наймацнейшага саюзніка — у многіх выклікае здзіўленне.
Відэа на расійскай мове можна паглядзець тут
Хартыя'97