На афіцыйным канцэрце да 3 Ліпеня кпілі з «Газпрома»
04.07.2010 12:41
—
Новости Политики
Беларуска-расейскі газавы канфлікт быў згаданы ў часе канцэрта, прысвечанага 3 Ліпеня, на якім прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.
Рэзідэнты беларускага «Камедыя-клаб» прысвяцілі свой выступ на канцэрце менавіта гэтай падзеі.
«Что же сегодня случится? Случится скандал. Будет скандал, вы считаете? Да, я считаю. Я, если что-то случится, то газ отключаю. Что же случилось? Да плохо чего-то я спал», — спяваецца ў песні, якую артысты выканалі на матыў«Дыялогу каля навагодняй яліны" з кінафільма «Масква слязам не верыць».
«Нам ведь блинов, пирогов от соседей не нужно. Дружбой у нас называется просто труба», — спявалі беларускія гумарысты.
Інфармацыю пра гэтую хохму распаўсюдзілі расійскай інфармацыйныя агенцтвы.
Сяргей Гезгала