Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём За бездакорную службу ваеннаслужачых прадстаўнікоў сілавых структур
02.07.2010
—
Новости Политики
Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў вялікай групы ваеннаслужачых і прадстаўнікоў сілавых структур медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені.
У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" І ступені ўдастоены палкоўнік Віталь Богуш, палкоўнік Юрый Волкаў, палкоўнік унутранай службы Уладзімір Кабанаў, палкоўнік медыцынскай службы Віктар Бародзька, палкоўнік юстыцыі Барыс Летуновіч, падпалкоўнік Алег Каршук, маёр Аляксандр Пятровіч і іншыя.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.