Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносінаў з Германіяй

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Гебхартам Вайсам з нагоды завяршэння яго місіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Гебхарту Вайсу за імкненне палепшыць беларуска-германскія і ў цэлым беларуска-еўрапейскія адносіны.

"Мы ведаем цяжкасці вашай прафесіі, вашай работы з-за некаторых праблем, якія ёсць у Беларусі з Еўрапейскім саюзам, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Вы той пасол, які імкнуўся зрабіць лепш для краіны знаходжання, для беларуска-германскіх адносінаў, беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Мы гэта бачылі і ўдзячныя вам за гэта".

Звяртаючыся да Гебхарта Вайса, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ён "чалавек не чужы". "Я не з усімі пасламі сустракаюся пры завяршэнні іх дыпмісіі. Сам факт сустрэчы сведчыць аб тым, што ў Беларусі вас разумеюць і паважаюць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Лукашенко пожаловался бизнесменам на руководство РФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика