Аляксандр ЛУКАШЭНКА: Выпускнікі ВНУ павінны стаць каталізатарам дзелавой і творчай актыўнасці ў любой справе

Источник материала:  

Дзяржава пры вызначэнні шляхоў свайго развіцця робіць стаўку на моладзь. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 29 чэрвеня на Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. Удзел у мерапрыемстве прынялі 270 лепшых выпускнікоў беларускіх ВНУ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што маладыя людзі завяршылі важны этап у сваім жыцці, падышлі да новага рубяжа, за якім пачынаецца зусім іншае, дарослае жыццё. Цяпер з кожным днём на іх будзе ўскладацца ўсё больш адказнасці — за выбар свайго месца ў жыцці, за сваіх блізкіх, сям'ю і, нарэшце, за нашу краіну. Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб моладзь заўсёды была на вышыні і апраўдвала гэты давер.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хочацца бачыць маладых людзей сапраўднымі патрыётамі, якія шчыра любяць Беларусь. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нам ёсць чым ганарыцца — багатай гісторыяй і культурай Беларусі, яе цяперашнімі дасягненнямі і грандыёзнымі планамі.

"Ён таксама сказаў, што атрыманне незалежнасці азнаменавала нараджэнне новай, суверэннай Беларусі, маючай стратэгічныя перавагі, якія неабходна ў поўнай меры рэалізаваць. "Сёння мы — маладая дзяржава, у якой наперадзе каласальныя перспектывы, і ўсе яны звязаны з моладдзю", — падкрэсліў Прэзідэнт.

"Беларусь развіваецца, нягледзячы на крызісы і знешнія пагрозы, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Таму тыя, хто робіць стаўку на эміграцыю або процідзеянне сваёй краіне і свайму народу, рана ці позна будуць у пройгрышы, паколькі лепшы спосаб стаць грамадзянінам багатай і квітнеючай дзяржавы — гэта стварыць яе самому".

Аляксандр ЛУКАШЭНКА:  Выпускнікі ВНУ павінны стаць каталізатарам дзелавой і творчай актыўнасці ў любой справе

"Цяпер нам трэба выкарыстаць дараваны лёсам шанц спаўна. Не адступаць перад часовымі цяжкасцямі, дзейнічаць рашуча і мэтанакіравана, быць адзінымі і з'яднанымі ў любых сітуацыях", — сказаў Прэзідэнт.

"Калі вы хочаце, каб нашу дзяржаву паважалі ва ўсім свеце, то поўнасцю прысвяціце сябе прымнажэнню яе дабрабыту і духоўнай велічы. Вы пачынаеце дарослае жыццё ў незвычайны час эканамічнага і тэхналагічнага рыўка, якога яшчэ не ведала навейшая гісторыя нашай краіны", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што менавіта маладыя людзі павінны стаць каталізатарам дзелавой і творчай актыўнасці ў любой справе, праявіць сябе ініцыятыўнымі, крэатыўна мыслячымі і неабыякавымі. "Не бойцеся адстойваць свой пункт гледжання і змагацца за рэалізацыю ўласных ідэй, не разменьвайце свой талент на дробязі і не здраджвайце марам", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да выпускнікоў ВНУ.

Прэзідэнт падкрэсліў, што цяпер усё больш і больш маладых людзей займаюць кіруючыя дзяржаўныя пасады. Для выхавання будучых лідараў ствараюцца маладзёжныя парламенты. Грамадскія аб'яднанні моладзі разам з прафсаюзнымі, ветэранскімі і жаночымі арганізацыямі складаюць аснову нашага грамадзянскага грамадства. Яны ўсё часцей становяцца рухаючай сілай развіцця прарыўных напрамкаў навукі, інфармацыйных тэхналогій і інавацыйных вытворчасцяў, адкрываюць новыя прасторы ў сучаснай культуры.

Каб стварыць умовы для рэалізацыі моладзевых праектаў, у краіне больш за 15 гадоў працуюць спецыяльныя фонды кіраўніка дзяржавы, штогод назначаюцца сотні прэзідэнцкіх стыпендый лепшым студэнтам, аспірантам, маладым вучоным і дзеячам культуры. Створаны Парк высокіх тэхналогій, кожны год праводзяцца конкурсы, якія адкрываюць маладым артыстам шлях у вялікае мастацтва.

Паводле слоў Прэзідэнта, "з боку дзяржавы робіцца стратэгічны разлік на тое, што наша палітыка, памножаная на энергію і энтузіязм моладзі, узніме краіну на такую гістарычную вышыню, пра якую нашы продкі маглі толькі марыць".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе дарогі адкрыты перад маладымі, і дзяржава гатова падставіць ім плячо. "Але не забывайце — у любой справе ў першую чаргу трэба разлічваць на ўласныя сілы, самім ствараць сабе рэпутацыю і зарабляць аўтарытэт", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён пажадаў, каб пуцяводнай зоркай для выпускнікоў была высокая мэта — моцная, свабодная і квітнеючая Беларусь.

Прэзідэнт падзякаваў рэктарам і педагогам вышэйшых навучальных устаноў за іх працу па выхаванні моладзі. "Місія педагога — адна з самых складаных і адказных. Бо менавіта ён фарміруе характары і волю, вучыць маладых валодаць пяром, якім яны пасля ўпішуць слаўныя старонкі ў летапіс сваёй краіны", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што дзяржава чакае ад выкладчыцкага корпуса перш за ўсё актыўнай грамадзянскай пазіцыі, як абсалютна натуральнага, арганічнага стану кожнага работніка вышэйшай школы, сучасных лекцый, адпаведных духу часу і патрэбнасцям студэнтаў, цеснай сувязі педагагічнай і даследчай работы з практыкай, фарміравання ў кожнай ВНУ уласных навуковых напрамкаў. "Нам патрэбны такія выкладчыкі, якія стануць сапраўдным жыццёвым прыкладам для студэнтаў. Гэта павінна быць маркай беларускай вышэйшай школы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Дзесяці лепшым выпускнікам Аляксандр Лукашэнка ўручыў лісты аб аб'яўленні падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і каштоўныя падарункі.

Затым адбылося студэнцкае свята і прыём ад імя кіраўніка дзяржавы ў гонар выпускнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика