Уладзіміра Някляева затрымлівалі па падазрэнні ва ўгоне машыны
«Падобная машына сёння з раніцы знаходзіцца ў вышуку, таму праедзьце за намі», — запатрабаваў даішнік.
Затрымалі машыну Уладзіміра Някляева ў 11.30, а з Барысаўскага РУУС выпусцілі толькі ў 15.30.
Машына знаходзіцца ў вышуку — такой версіі міліцыянты прытрымліваліся да апошняга. Выклікалі нават крыміналіста, якія звяралі нумары машыны. Дапыталі ўсіх трох чалавек, якія знаходзіліся ў аўтамабілі. Калі выехалі з Мінска, ці даўно знаёмыя з вадзіцелем, пры якіх абставінах пазнаёміліся, хто ехаў у машыне — вось такія пытанні гучалі на допытах.
У выніку ў вадзіцеля аўтамабіля ўзялі адбіткі пальцаў, знялі ў профіль і ў анфас, а пасля адпусцілі.Аднак сустрэчу Уладзіміра Някляева з барысаўчанамі сарваць не ўдалося. — усё прайшло па плану. Пабываў паэт у сумна вядомых Дымках, дзе пастаянна затаплівае хаты; сустрэўся з жыхарамі, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі; пабываў на рынку, дзе, па традыцыі, прадпрымальнікі скардзіліся на непамерную арэндную плату; перадалі подпісы барысаўчан за вырашэнне многіх мясцовых праблем.
Zapraudu.info