Да восені прэзідэнцкіх выбараў не прызначаць?
29.06.2010 11:10
—
Новости Политики
Палата прадстаўнікоў сыходзіць на летні адпачынак з 1 ліпеня, а старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына — з наступнага панядзелка.
Еўрарадыё
Заўтра дэпутаты палаты прадстаўнікоў правядуць апошняе пасяджэнне веснавой сесіі і сыдуць на два месяцы ў адпачынак, так і не прызначыўшы дату прэзідэнцкіх выбараў. Тое, што ў гэтыя два апошнія дні працы пытанне выбараў не будзе разгледжанае, пацвердзілі як асобныя парламентары, так і старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына:
«Ніякай падрыхтоўчай працы не праводзілася і нават ніякіх намёкаў няма з боку Палаты прадстаўнікоў на гэта. Абсалютна нічога не ўзгоднена і мне нічога не вядома».
А ў якасьці доказу таго, што нічога з датай выбараў не будзе вырашацца бліжэйшым часам, старшыня ЦВК сказала, што асабіста яна з панядзелка ідзе ў адпачынак.
Еўрарадыё