У хаце Тэрэсы Собаль праходзіць ператрус

Источник материала:  
28.06.2010 12:50 — Новости Политики
28 чэрвеня ў хаце актывісткі непрызнанага Саюза палякаў на Беларусі Тарэсы Собаль у Івянцы праходзіць ператрус у рамках крымінальнай справы па абвінавачванні ў злоўжываннях.

Крымінальная справа была прыпынена, але праз два дні пасля адстаўкі Анжалікі Борыс крымінальную справу аднавілі.

«Беларускія ўлады палічылі вельмі вялікай перамогай адстаўку Анжалікі Барыс. Менавіта таму пачалася чарговая хваля ціску на актывістаў Саюза палякаў», — кажа старшыня галоўнай рады СПБ Андрэй Пачобут.

18 снежня 2009 года ў дачыненні да Собаль была заведзена крымінальная справа. Яна вінаваціцца ў злоўжываннях пасля атрымання ў 2004 годдзе матэрыяльнай дапамогі ад кіраўніцтва СПБ, яшчэ да таго як гэта аб’яднанне раскалолася на дзве структуры — прызнаную беларускімі ўладамі і неафіцыйную. Пасля завядзення крымінальнай справы галоўная рада афіцыйнага Саюза палякаў выключыла Собаль з аб’яднання і прызначыў перавыбары кіраўніцтва івянецкай арганізацыі СПБ.

Ператрус праводзяць прадстаўнікі Валожынскага РАУС.


Белорусский партизан

←В Витебске сотрудники ОМОНа арестовали Сергей Коваленко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика