Сёння Беларусь наведае літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс

Источник материала:  
28.06.2010 09:53 — Новости Политики

Сёння Беларусь наведае літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс

Прэм"ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс сёння, 28 чэрвеня, наведае Беларусь. Ён сустрэнецца Аляксандрам Лукашэнкам.

Літоўскі прэм"ер едзе ў Беларусь па запрашэнні свайго беларускага калегі Сяргея Сідорскага. Разам з С. Сідорскім кіраўнік урада Літвы адкрые гандлёвы цэнтр OMA, удзел у пабудове якога браў фінскі холдынг KESKO і літоўскі Senukai.

Плануецца, што А. Кубілюс таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі літоўскага бізнесу ў Беларусі. А 13-й гадзіне адбудзецца і ягоная сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці нашай краіны.

У планах літоўскай дэлегацыі стаіць таксама наведанне Чэрвеня, дзе будзе ўшанавана памяць аб ахвярах злачынстваў НКВД СССР.

Адной з магчымых тэм перамоваў можа стаць газавая.

У Клайпедзе літоўцы будуюць тэрмінал для прыёму звадкаванага газу. На сёння ён з"яўляецца выдатнай альтэрнатывай расійскім энерганосьбітам. Еўрапейскія краіны набываюць звадкаваны газ у Катары па цане $174—176 за кубаметр. Беларусь у наступным годзе мае плаціць Расіі $210 за газ звычайны.

На мінулым тыдні пытанне беларускага ўдзелу ў пабудове тэрмінала стаяла на парадку дня перамоваў міністраў энэргетыкі Беларусі і Літвы.
АП

←Станислав Шушкевич: «Бразаускас никогда не забывал, что он литовец»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика