За вамі будучыня Беларусі
Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Сардэчна віншую вас з Днём моладзі.
Сёння вы — самая актыўная частка грамадства са сваім светапоглядам, новымі меркаваннямі, імкненнем зрабіць свет лепшым. На маладых грамадзян краіны ўскладзены многія надзеі. Вам трэба прымнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял Беларусі, захоўваць яе ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну, клапаціцца аб працвітанні.
Усё добрае, што робіць чалавек, ён робіць у імя будучыні, а менавіта ж моладзі належыць заўтрашні дзень. Аднак ад вас залежыць і дзень сённяшні. Вы бачыце, як прыгажэюць нашы гарады і пасёлкі, будуюцца сучасныя вытворчасці, умацоўваюцца суверэнітэт і незалежнасць Айчыны. Ва ўсім гэтым немалая заслуга і вашых равеснікаў.
Магчыма, самае важнае для маладога чалавека — знайсці сваё месца ў жыцці. Для вас адчыненыя ўсе дзверы, любы можа знайсці справу па душы. Не кожная, нават вельмі багатая краіна дазваляе сабе ўкладваць столькі сродкаў у моладзевую палітыку. У цяперашні час нашай дзяржаве неабходныя ваша мэтанакіраванасць, грамадзянская свядомасць і жаданне ўдасканальвацца. У наш тэхнагенны век заставайцеся рамантыкамі з добрым сэрцам і адкрытай душой. Жывіце цікава і ярка. За вамі будучыня Беларусі. Любові вам, шчасця і ўдачы.
Са святам!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.