Актывісты «Гавары праўду» не паразумеліся з БРСМ

Источник материала:  
24.06.2010 19:25 — Новости Политики
Актывісты незалежнай кампаніі наведалі летнік Беларукага рэспубліканскага саюза моладзі пад Ракавам. Яны хацелі давесці маладым людзям праўду аб мінулых мясцовых выбарах.

Летнік.

Юрась Алейнік.

Віталь Брэль.

Маніторынг раздаць так і не атрымалася.

Віталь Брэль бярэ маніторынг.

«Тут праходзіць летнік БРСМу, які, як нам вядома, прысвечаны падрыхтоўцы да будучых прэзідэнцкіх выбараў. І мы прыехалі, каб перадаць ім маніторынг па мясцовых выбарах, зроблены кампаніяй «Гавары праўду». Такая незалежная інфармацыя можа быць карысная ім». — патлумачыў мэту свайго прыезду актывіст грамадскай кампаніі Юрась Алейнік.

Але сказаць праўду перад моладдзю не атрымалася. На падыходзе да лагера дарогу перагарадзілі спецназаўцы.

Пагаварыць з нечаканымі гасцямі выйшаў начальнік аддзела па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталь Брэль. Ён адмовіўся правесці сустрэчу ў лагеры, спаслаўшыся на занятасць.

«Вы спантанна прыехалі з жаданнем пагаварыць. Цяпер ідзе абарона лагероў. Ідзе праграма… Я не лічу гэта неабходнасцю... Моладзь цяпер занятая».

Але чыноўнік узяў у актывістаў для азнаямлення маніторынг. Сп. Брэль не пацвердзіў, што летнік арганізаваны для падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў. Але не стаў адмаўляць, што 23 чэрвеня ў летніку адбылася сустрэча са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошнынай. Сёння, па інфармацыі актывістаў «Гавары праўду», моладзь павінен быў наведаць в. а. мэра Мінска Мікалай Ладуцька.

«Я б не казаў, што цалкам нічога не атрымалася, — адзначыў Юрась Алейнік. — Сп. Брэль узяў некалькі асобнікаў з маніторынгам мясцовых выбараў. Але ён наўрад ці давядзе тую інфармацыю да моладзі. Прабіцца да іх не атрымалася. Але

мы мяркуем працягваць выходзіць на праўладныя моладзевыя структуры, якім, на наш погляд, не даводзяць усю інфармацыю.

Ім падаецца інфармацыя аднабакова. А нейкі незалежны погляд да іх не данесены. І мы будзем шукаць спосабы гэта зрабіць».

Па вяртанні ў Мінск машыны актывістаў спынілі даішнікі.

Маўляў, адно з навакольных лецішчаў абрабавалі, а злачынцы былі на машынах той самай маркі, што і чальцы «Гавары праўду». Але пасля праверкі дакументаў кіроўцаў усіх адпусцілі.


Сяргей Макарэвіч, фоты аўтара

←Мировые СМИ продолжают активно обсуждать сложившуюся ситуацию вокруг "газового конфликта" России и Беларуси.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика