Козік падтрымае Лукашэнку на выбарах – а нехта сумняваўся?
— такую заяву зрабіў старшыня ФПБ Леанід Козік 23 чэрвеня на справаздачна‑выбарчай канферэнцыі Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
«Гэтая заява была падтрымана ўсімі ўдзельнікамі канферэнцыі, якія таксама аднагалосна прагаласавалі за абранне Аляксандра Лукашэнкі дэлегатам VI з’езда ФПБ. Ён адбудзецца ў верасні гэтага года», — паведаміла прэс‑служба Федэрацыі прафсаюзаў.
Козік заклікаў прафсаюзы вобласці актывізаваць працу ў прыватным сектары эканомікі па стварэнні там прафсаюзных арганізацый. Апрача таго, ён у чарговы раз абнародаваў пазіцыю ФПБ у дачыненні да калектыўных дагавораў: «Мы мяркуем, што нормы гэтага дакумента павінны распаўсюджвацца толькі на членаў прафсаюза».
Удзел у працы канферэнцыі ўзялі старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон, памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка і інш.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН