Бакіеў: Лукашэнка не прасіў у мяне грашовай дапамогі(Абнаўляецца)
23.06.2010
—
Новости Политики
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў сабраў трэцюю за час свайго знаходжаньня ў Беларусі прэсавую канфэрэнцыю. Журналістаў сабралі ў менскім гатэлі "Вікторыя". Глядзець яе можна, загрузіўшы ў ваш мэдыя-плэер гэтую спасылку: http://live.video.tut.by/test1.
ПРА РЭФЭРЭНДУМ
"Я не магу і не зьбіраюся рэагаваць на рэфэрэндум. Мне гэта ўсё роўна. Я не прымаю ўдзелу ў гэтым, не галасую нават. Апошняе слова за народам Кіргізстану. Гэта ягонае права і я на яго ўплываць не зьбіраюся.
Чуткі пра перавароты -- гэта яны самі нагнятаюць напружанасьць. Хаця незадаволеннасьць часовым урадам ёсьць."
ПРА МАГЧЫМАСЬЦІ НАРМАЛІЗАЦЫІ СЫТУАЦЫІ Ў КРАІНЕ
"Я разьлічваю на тое, каб мясцовыя органы ўлады - у кожным сяле, у кожным раёне ёсьць паважаныя дэпутаты, аксакалы - каб яны з кіргіскага і ўзбэцкага бакоў былі каталізатарамі нацыянальнай згоды.
Пра руку Масквы ў красавіцкіх падзеях -- ня маючы дакладнага расьсьледаваньня казаць пра гэта несур'ёна."
"Я ПРАВІЛЬНА ЗРАБІЎ, ШТО ПРЫЕХАЎ У БЕЛАРУСЬ"
"Я правільна зрабіў, што прыняў запрашэнне А. Лукашэнкі і прыехаў у Беларусь. Інакш абвінавацілі б у падзеях на поўдні мяне".
Пра свой удзел у жыцьці краіны – "Я не імкнуся ўплываць ні на палітыку, ні на рэфэрэндум -- ні на што".
ПРА СВАЯКОЎ
На пытаньне пра брата Жаныша і іншых сваякоў адказаў: "Адзін знаходзіцца ў Кіргізстане, а астатнія за межамі краіны. Дзе – ня буду казаць. З сынам Максімам нядаўна размаўляў па тэлефоне, пасьля таго як ён прыбыў у Англію. Цяпер ён там просіць палітычнага прытулку і зьбіраецца дзейнічаць згодна з законам.
ПРА БЕСПАРАДКІ
На пытаньне, ці наркабароны арганізавалі непарадкі на поўдні краіны, адказаў: "Пакуль няма дакладнага расьсьледаваньня, можна так казаць, а таксама пра тых, хто прымыкае да рэлігійнага экстрэмізму. Можна меркаваць рознае. Я спрабаваў высьветліць, што паслужыла прычынай. Мне адказваюць, што бытавая бойка паміж кіргізамі і ўзбэкам. Калі б такі інцыдэнт адбыўся ў беспраблемнай краіне, то гэтая сытуацыя не атрымала б такога разьвіцьця.
Наконт сытуацыі ў Кіргізстане сказаў: "Перш за ўсё гэта залежыць ад брацкіх народаў кіргзаў і ўзбэкаў, часовы ўрад ня здольны эфэктыўна працаваць".
Курманбек Бакіеў заклікаў да разважлівасьці і цярпеньня двух братніх народаў.
"Ніхто ня можа назваць дакладную лічбу загінулых. Гэта самая сапраўдная трагедыя".
15.01 Журналістам раздалі матэрыялы, у якіх на падставе лічбаў Бакіеў абвяргае, што быў раскрадзены расейскі крэдыт, выдадзены Кіргізстану. Дакумэнт пра крэдыт Бакіеву даслалі людзі, якія працавалі ў фондзе разьвіцьця і кіравалі гэтымі сродкамі.