Захад глядзіць спакойна на газавую спрэчку Менску з Масквою

Источник материала:  
Пра скарачэньне паставак расейскага газу празь Беларусь паведамляюць сёньня найважнейшыя сусьветныя газэты.International Herald Tribune, міжнароднае выданьне газэты The New York Times, прадстаўляючы разьвіцьцё канфлікту вакол няcплачаных беларускіх даўгоў “Газпрому”, нагадвае, што транзытам празь Беларусь ідзе каля 20% паставак расейскага газу ў Заходнюю Эўропу. Пакупнікамі гэтага транзытнага газу зьяўляюцца Літва, Польшча і Нямеччына.

Паводле International Herald Tribune, цяперашняе абмежаваньне паставак расейскага газу празь беларускую трубу ня надта непакоіць Эўропу. Газэта цытуе прэсавую прадстаўніцу Эўрапейскай камісіі Марлену Гольцнэр, якая сказала, што Нямеччына, з увагі на меншае спажываньне газу ў летні пэрыяд, мае запас патрэбнага ёй паліва на некалькі месяцаў наперад. Але Гольцнэр прызнала, што Літва, якая поўнасьцю Стрымліваньне мытнага саюзу — адзіны магчымы спосаб уплыву Беларусі на Расею...
залежыць ад паставак расейскага газу, можа мець праблемы.Стрымліваньне мытнага саюзу — адзіны магчымы спосаб уплыву Беларусі на Расею...

International Herald Tribune цытуе экспэрта з IHS Cambridge Energy Research Associates – амэрыканскай кампаніі дарадцаў у энэргетычных пытаньнях, які газавы беларуска-расейскі канфлікт зьвязвае з праблемамі стварэньня мытнага саюзу Расеі, Казахстану і Беларусі. Паводле гэтага экспэрта, Менск выкарыстоўвае цяперашнюю газавую спрэчку, каб дабіцца саступак Масквы ў мытным саюзе.

Падобную думку наконт прычыны газавага канфлікту выказвае экспэрт Крыс Уіфэр з Uralsib Capital – кампаніі глябальных фінансавых і інвэстыцыйных дарадцаў з Масквы, якога цытуе сёньняшняе выданьне Financial Times.

“Стрымліваньне мытнага саюзу — гэта адзіны магчымы спосаб уплыву Беларусі на Расею. Цяпер Беларусь спрабуе націснуць на Маскву, каб тая пагадзілася на працяг нейкага фінансавага субсыдыяваньня ў будучыні”, — сказаў газэце Ўіфэр.

Паводле Ўіфэра, гэтая беларуска-расейская спрэчка вельмі не на руку прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, які якраз знаходзіцца з трохдзённым візытам у ЗША, дзе імкнецца пераканаць фінансавыя амэрыканскія колы, што расейскі ўрад хоча істотна палепшыць бізнэс-клімат у Расеі.

The Wall Street Journal, пішучы пра зьмяншэньне расейскага газавага патоку празь Беларусь, нагадвае, што Беларусь застаецца апошняй краінай, якая плаціць за расейскі Расея гатовая закручваць вэнтыль і з камэрцыйных, і з палітычных меркаваньняў...
газ са зьніжкай.Расея гатовая закручваць вэнтыль і з камэрцыйных, і з палітычных меркаваньняў...

Амэрыканская газета Christian Science Monitor цытуе беларускага экспэрта Яраслава Раманчука, які таксама лічыць, што скарачэньне паставак расейскага газу было выкліканае адмовай Лукашэнкі падпісаць пагадненьне аб мытным саюзе з Расеяй і Казахстанам. Паводле расейскага экспэрта, цытаванага гэтай газэтай, канфлікт мае і палітычную аснову — Масква не задаволеная "фліртам" Лукашэнкі з Захадам і яго адмовай прызнаць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію.

"Спрэчка наступіла на фоне напружаных беларуска-расейскіх адносінаў і зноў паказвае, што Расея гатовая закручваць вэнтыль і з камэрцыйных, і з палітычных меркаваньняў", — лічыць брытанская газэта The Guardian.

Паводле нямецкай Frankfurter Rundschau, Расея і Беларусь — "дзівакаватая пара". "Менск і Масква не стамляюцца паўтараць, што гатовыя рука ў руку ісьці праз агонь і ваду. Яны ўжо паведамілі ўсяму сьвету, што з 1 ліпеня ўвойдуць у склад мытнага саюзу. І вось цяпер, усяго за тыдзень да гэтай даты, Масква перакрывае Менску газ", Расея і Беларусь — "дзівакаватая пара"...
— піша Frankfurter Rundschau.Расея і Беларусь — "дзівакаватая пара"...

"Учора расейскі ўрад вырашыў ужыць супраць таталітарнай Беларусі выпрабаваную стратэгічную зброю: скараціць да мінімуму пастаўкі газу. На працягу некалькіх дзён пастаўкі будуць скарочаныя на 85%, і гэтае пытаньне закранае беспасярэдне Эўразьвяз, паколькі большая частка газу прызначаная Літве, Польшчы і Нямеччыне", — адзначае італьянская La Repubblica.
←Роман Безсмертный: Украина может быть примером, как обеспечить свободу выбора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика