Дарадца Юшчанкі: Украіна зрабіла памылку падножкай Беларусі

Источник материала:  
21.06.2010 22:56 — Новости Политики

Рэагуючы на беларуска-расейскі газавы канфлікт, украінская кампанія «Укртрансгаз» заявіла сёньня пра сваю гатовасьць замест Беларусі транспартаваць расейскае паліва ў Заходнюю Эўропу.

Багдан Сакалоўскі, украінскі энэргетычны экспэрт, які раней быў упаўнаважаным прэзыдэнта Юшчанкі ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі, лічыць, што Ўкраіна зрабіла памылку, запрапанаваўшы свае транзытныя паслугі замест Беларусі:

«Мы не павінны, на маю думку, мяшацца ў высьвятленьне двухбаковых дачыненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй, пагатоў маючы горкі досьвед падобных акцыяў з боку Расеі на наш адрас. Гэта з дыпляматычнага і прагматычнага пункту гледжаньня была б воўчая паслуга перш за ўсё для сябе. Гэта таксама быў бы недружалюбны жэст у адносінах да Беларусі. Не зважаючы на тое, што такая тэхнічная магчымасьць ёсьць, такія заявы, хутчэй, падобныя да штрэйкбрэхерства, а не да сур’ёзнай пазыцыі».


Радыё «Свабода»

←Беларусь и Россия собираются синхронизировать свои позиции в рамках ОДКБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика