МЗС Беларусі не лічыць газавы канфлікт з Расіяй палітычным

Источник материала:  
17.06.2010 12:46 — Новости Политики
«Я б не назваў гэта канфліктам, які разгараецца. Гаворка ідзе пра ўрэгуляванне кантрактных адносін у рамках дзейнасці двух гаспадарчых суб’ектаў», — заявіў Савіных.

Выказванне прэс‑сакратара МЗС стала першай афіцыйна агучанай рэакцыяй Мінска на сітуацыю з аплатай расійскага газу.

Нагадаем, напярэдадні кіраўніцтва «Газпрома» папярэдзіла Беларусь аб магчымым абмежаванні паставак газу з 21 чэрвеня ў выпадку нявыплаты доўгу. Паводле даных расійскай кампаніі, запазычанасць па разліках за газ у 2010 годзе складае прыкладна 200 млн. даляраў.

Як заявіў 16 чэрвеня ў Маскве афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага холдынгу Сяргей Купрыянаў, сёлета ААТ «Белтрансгаз» сістэматычна парушае ўмовы кантракта ад 31 снежня 2006 года.

«У дзейным кантракце няма ніякіх спасылак на тэмпы і дынаміку змены ўнутраных цэн на газ у Расіі, і калі беларускія калегі маюць намер ініцыяваць перамовы па гэтым пытанні, яны могуць гэта зрабіць у рамках адпаведных міжурадавых інстытутаў, але дзейны кантракт пры гэтым павінны выконваць у поўным аб’ёме», — падкрэсліў Купрыянаў.


БелаПАН

←Войска НАТО поедут в Афганистан через Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика