Пасяджэнне польска‑беларускай камісіі зноў адкладзена
Працы камісіі не спынены аднак у сувязі са складанасцямі, а хутчэй за ўсё такое пасяджэнне ў чэрвені ўжо не адбудзецца — сказаў сакратар польскай амбасады ў Мінску Павел Марчук:
— Вядома, што пасяджэнне адбудзецца, але ўвесь час, з увагі на сітуацыяю ў Польшчы, кадравыя змены ў МЗС — мы чакаем сігнал. Адбылася змена на пасадзе старшыні камісіі з польскага боку — у авіякатастрофе пад Смаленскам загінуў міністр Анджэй Крэмер. Нядаўна замяніў яго амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін. Справа знаходзіцца пад пільным наглядам, але калі канкрэтна камісія збярэцца, не ўмею пакуль адказаць. Напэўна, некаторы час усё гэта будзе цягнуцца.
Напрыканцы мінулага тыдня з візітам ў Гродне пабываў намеснік міністра замежных справаў, які таксама прызначаны старшынём камісіі з польскага боку, Генрык Літвін.
Павел Марчук не выключае, што візіт міністра ў Гродна быў непасрэдна звязаны з падрыхтоўкаю да працы ў польска‑беларускай камісіі. «Немагчыма, каб польскі дыпламат быў у Гродне і не сустракаўся з прадстаўнікамі Саюза палякаў», адзначыў Павел Марчук.
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя