Анатоль Лябедзька: Для АГП Канада, магчыма, нават большы прыярытэт, чым Еўропа і ЗША
14.06.2010
—
Новости Политики

"Мы ў Еўрасаюзе шмат часу трацім на нейкія перамовы і дамоўленасці. У Канадзе дамаўляцца можна хутка", — сказаў Лябедзька.
Раманчук адзначыў, што "Еўропа і ЗША думаюць, што ім рабіць з Беларуссю. У Канадзе ўжо вызначыліся па гэтым пытанні".
Паводле яго слоў, Канада ўжо дакладна вызначылася ў сваіх прыярытэтах пры супрацоўніцтве з Беларуссю. "Інвестыцыі з Канады магчымыя толькі пасля дэмакратычных рэформ, устанаўлення рэальнай свабоды сродкаў масавай інфармацыі, плюралізму меркаванняў", — сказаў Раманчук.
Палітык дадаў, што паездка апазіцыйных палітыкаў у Канаду паказала дыпламатычны правал беларускіх улад на канадскім напрамку.
Паводле слоў Някляева, "уся беларуская дыпламатыя прайшла па калідорах улады Канады значна менш, чым мы за адну паездку".
"У выпадку прыходу да ўлады дэмакратычных сіл Канада гатовая стаць лакаматывам інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку", — працытаваў Някляеў словы прэм'ер-міністра Канады Сцівена Харпера.
Лябедзька таксама паведаміў, што дэмакратычныя палітыкі плануюць ажыццявіць "сур'ёзную паездку ў Берлін". "Нам важна знайсці аднаго моцнага саюзніка ў Еўропе. Хацелі б знайсці такую падтрымку ў Берліне ці Лондане", — сказаў ён.