Завербаваны КДБ актывіст: з маёй дапамогай КДБ хацела дыскрэдытаваць Фінькевіча
Былы палітвязень Артур Фінькевіч. © ucpb.org |
Актывіст руху «Маладая Беларусь» Андрэй Кузьмінскі папрасіў прытулку ва Ўкраіне. Ён прызнаўся ў тым, што быў завербаваны КДБ і назваў імёны тых, каго спецслужбы таксама схілялі да супрацы».
«Цягам трох апошніх месяцаў на мяне і маіх сваякоў ціснулі з боку Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У выніку пагроз і запалохвання я быў вымушаны падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з КДБ. З боку Камітэта яно было падпісана кіраўніком КДБ
Мне таксама паведамілі, што два мае сябры, Усевалад Хацкевіч і Сяргей Бірукоў, з’яўляюцца часткай гэтай схемы. У якасці лідэраў нефармальных моладзевых груповак яны павінны былі прывесці людзей на ўказаны фіктыўны зьезд.
Мне казалі, што былыя сябры арганізацыі (выключаныя за ўдзел у кампаніі «Гавары праўду» Вераніка Лазоўская і Вольга Бурневіч) таксама будуць задзейнічаны ў гэтай правакацыі.Акрамя таго, мне паведамілі, што падчас фіктыўнага з’езду з арганізацыі маюць быць выключаныя Артур Фінькевіч і рэгіянальная каардынатарка Настасся Машчава».
Хлопец спачатку падпісаў угоду, але пасля абдумаўся і зразумеў, што ўдзельнічаць у такіх брудных гульнях амаральна і страшна. Каб выплентацца, ён расказаў усё Фінькевічу і выехаў ва Ўкраіну.
Сам былы палітвязень Артур Фінькевіч звязвае задуму КДБ з жаданнем аслабіць пазіцыі Аляксандра Мілінкевіча,лідэра правацэнтрысцкай кааліцыі. «Маладая Беларусь» на сёння ўдзельнічае ў Беларускім незалежніцкім блоку.
Мікола Бугай