Лукашэнка паехаў у Маскву, але Мядзведзева і Пуціна няма ў Расіі
11.06.2010 11:51
—
Новости Политики
Аляксандр Лукашэнка выправіўся ў Маскву на перамовы з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм’ер‑міністрам Уладзімірам Пуціным. Аднак на гэты момант ні Мядзведзева, ні Пуціна ў расійскай сталіцы няма.
Радыё Свабода
Дзмітрый Мядзьведзеў бярэ ўдзел у двухдзённым пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаў‑сябраў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце, а Уладзімір Пуцін таксама з двухдзённым працоўным візітам знаходзіцца ў Парыжы, дзе ўдзельнічае ў адкрыцці Расійскай нацыянальнай выставы.
У прэс‑службах прэзідэнта і прэм’ер‑міністра не сказалі нічога пэўнага адносна магчымай сустрэчы Мядзведзева і Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам 11 чэрвеня.
Аднак з іншых крыніцаў стала вядома,
што з расійскім прэм’ер‑міністрам кіраўнік Беларусі можа сустрэцца сёння позна ўвечары, а вось наконт аўдыенцыі ў Крамлі пытанне застаецца адкрытым.Радыё Свабода