Два танкеры з нафтай будуць адпраўлены ў Беларусь з Венесуэлы да канца чэрвеня
10.06.2010
—
Новости Политики
Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія".
Умяшчальнасць кожнага танкера складзе каля 80 тыс. тон. У БНК нагадалі, што 31 мая з Венесуэлы адправіўся другі танкер з нафтай для Беларусі таксама ўмяшчальнасцю каля 80 тыс. тон. Яго прыбыццё ў порт Адэсы чакаецца прыкладна 20 чэрвеня. на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод нафта паступіць да 15 ліпеня.