Макей ізноў збірае
9 чэрвеня заплянаванае чарговае паседжаньне
У яе склад увайшлі прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партый.
Ад 12 лістапада 2009 году Ўладзімер Макей прыпыніў дзейнасьць гэтага фармаваньня на нявызначаны час. Ён абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што з боку прадстаўнікоў апазыцыі і некаторых сяброў рады пайшла крытыка: маўляў, гэта — «бутафорская» і «дэкляратыўная структура». Аднак падчас кансультацыяў высьветлілася, што сябры рады, нават тыя, хто крытыкавалі яе дзейнасьць, лічаць, што такая структура павінна існаваць і надалей.
Радыё «Свабода»