Беларусь стала менш міралюбнай

Источник материала:  
Беларусь стала менш міралюбнайУ сёлетнім Сусьветным індэксе міралюбнасьці (Global Peace Index 2010) Беларусь апынулася на 105 месцы сярод 149 краінаў.

Чым ніжэй стаіць краіна ў гэтым штогадовым рэйтынгу, які рыхтуецца сусьветным Інстытутам эканомікі і міру ў Сыднэі (Аўстралія) у супрацоўніцтве з аналітычным цэнтрам брытанскага часопісу "Economist", тым менш міралюбная палітыка ў гэтай краіне.

Рэйтынг міралюбнасьці вызначаецца пасьля аналізу больш за 20 паказьнікаў палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцьця краіны, уключаючы такія пытаньні, як удзел у збройных канфліктах, узровень самагубстваў, колькасьць людзей у паліцыі і службах бясьпекі, выдаткі на войска, гандаль зброяй ды ўзровень даступнасьці зброі для грамадзян.

Паводле сёлетняга досьледу, найбольш міралюбнымі краінамі зьяўляюцца Новая Зэляндыя, Ісьляндыя, Японія, Аўстрыя і Нарвэгія, а найменш міралюбнымі — Ірак, Самалі, Афганістан, Судан, Пакістан, Ізраіль і Расея.

З суседзяў Беларусі найлепшы рэйтынг міралюбнасьці – у Польшчы, якая апынулася на 29 месцы, Літва – на 42, Латвія – на 54, Украіна – на 97. Усе гэтыя краіны паводле абранага спосабу ацэнкі пераўзыходзяць Беларусь паводле ступені міралюбнасьці. Але Беларусь у сваю чаргу значна пераўзыходзіць Расею, якая апынулася амаль у самым канцы сьпісу – на 143 месцы.

←Фонд Аденауэра поддержит белорусскую оппозицию на выборах президента, заявил его глава Ганс-Герт Пёттеринг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика